Перайсці да зместу

Закамянеласці возера Мунга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Закамянеласці возера Мунг (англ.: Lake Mungo remains) — астанкі трох вядомых набораў закамянеласцяў: Lake Mungo 1, таксама званая лэдзі Мунга (а таксама LM1 і ANU-618; англ.: Lady Mungo), Lake Mungo 3, таксама званы мужчынам Мунга (а таксама LM3 і Lake Mungo III; англ.: Mungo Man), і Lake Mungo 2 (LM2), знойдзеныя ў дзюнах возера Мунга  (руск.).

Возера Мунга знаходзіцца ў Новым Паўднёвым Уэльсе (Аўстралія) і ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў складзе азёрнага раёна Уіландра[1][2].

Астанкі LM1 былі выяўленыя ў 1969 годзе і з’яўляюцца адной з найстарэйшых крэмацыяў[3]. LM3, выяўлены ў 1974 годзе, быў адным з першых людзей, якія жылі на аўстралійскім кантыненце, які, як мяркуюць навукоўцы, жыў паміж 68 і 40 тысячамі гадоў таму, у эпоху плейстацэну. На сённяшні дзень закамянеласці Мунга з’яўляюцца найстаражытнымі анатамічна сучаснымі парэшткамі чалавека, знойдзенымі ў Аўстраліі. Іх дакладны ўзрост з’яўляецца прадметам працяглай спрэчкі.

У аднаго з узораў навукоўцам атрымалася вызначыць мітахандрыяльную гаплагрупу S (субклада S2)  (руск.)[4].

Зноскі

  1. Bowler JM, Jones R, Allen H, Thorne AG. (1970). "Pleistocene human remains from Australia: a living site and human cremation from Lake Mungo, Western New South Wales". World Archaeol. 2 (1): 39–60. doi:10.1080/00438243.1970.9979463. PMID 16468208.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  2. Barbetti M, Allen H. (1972). "Prehistoric man at Lake Mungo, Australia, by 32,000 years BP". Nature. 240 (5375): 46–8. doi:10.1038/240046a0. PMID 4570638.
  3. Bowler, J.M. 1971. Pleistocene salinities and climatic change: Evidence from lakes and lunettes in southeastern Australia. In: Mulvaney, D.J. and Golson, J. (eds), Aboriginal Man and Environment in Australia. Canberra: Australian National University Press, pp. 47-65.
  4. Tim H. Heupink et al. Ancient mtDNA sequences from the First Australians revisited, 2016.